Мужчына нападпітку і пад кайфам лазіў па балконах шматпавярховіка ў Мінску.

Пра гэта паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Дэмбоўскі.

Раніцай 2 лістапада ў МНС паступіла паведамленне аб спробе суіцыду на вул.Сурганава, 49. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, убачылі мужчыну, які знаходзіўся на балконе на сёмым паверсе (з боку вуліцы) дзевяціпавярховага жылога дома. Жыхароў у кватэры ў той момант не было.

Тады супрацоўнікі МНС ўсталявалі пнеўматычную выратавальную падушку «Куб жыцця» на выпадак, калі мужчына ўсё ж такі сарвецца з балкона.

Затым ратавальнікі пры дапамозе аўталесвіцы і каленчатага пад'ёмніка падняліся да мужчыны і спусцілі таго на зямлю. Ён не пацярпеў.

Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага і наркатычнага ап'янення. Выратаванага даставілі ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя.

Высветлілася, што ён знаходзіцца на ўліку ў псіханеўралагічным і наркалагічным дыспансерах.

Увечары 1 лістапада ён знаходзіўся ў кватэры ў сваёй знаёмай, на 9-м паверсе. Раніцай гаспадыня кватэры пабачыла свайго госця на балконе кватэры, размешчанай на сёмым паверсе з боку вуліцы.

Мужчына спусціўся з балкона дзевятага паверху на балкон сёмага паверху. Далейшыя падрабязнасці высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?