Фота AP/Jonathan Hayward.

Фота AP/Jonathan Hayward.

«На гэтым тыдні захаваецца цёплае надвор'е, але яно будзе сырое, ветранае і з частымі дажджамі», — паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Белгідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

Паводле яго слоў, «большая частка тыдня пройдзе пад знакам актыўных атмасферных франтоў».

У аўторак надвор'е будзе знаходзіцца пад уплывам франтоў, што будуць змяшчацца з паўднёвага захаду Еўропы. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Тэмпература паветра плюс 3—9°С, днём плюс 10—15°С.

У сераду чакаецца самае дрэннае на тыдні надвор'е. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі пройдуць моцныя дажджы. Тэмпература цягам сутак плюс 4—10°С, па паўднёвым усходзе — плюс 10—14°С.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15—18 м/с. Ноччу плюс 1—7°С, днём ад плюс 3 па паўночным усходзе да 10°С па паўднёвым захадзе краіны.

У пятніцу ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу плюс 1—7°С, днём плюс 3—10°С.

«У выхадныя дні атмасферныя франты пакінуць нашу краіну і з ростам атмасфернага ціску дажджы на большай частцы тэрыторыі спыняцца», — зазначыў сіноптык.

У суботу месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу 0 — плюс 6°С, днём плюс 5—10°С.

У нядзелю месцамі па паўднёва-заходняй палове кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу плюс 2 — 8°С, днём плюс 6—12°С. У

найбліжэйшыя суткі ў Гродне чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу плюс 6—8°С, днём плюс 10—12°С.

У Брэсце часам дождж. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—9°С, днём плюс 11—17°С.

У Гомелі раніцай і днём кароткачасовыя дажджы. Ноччу плюс 4—6°С, днём плюс 12—15°С.

У Магілёве часам дождж. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°С, днём плюс 10—12°С.

У Віцебску часам кароткачасовы дождж. Ноччу плюс 4—7°С, днём плюс 10—11°С.

У Мінскай вобласці воблачна з праясненнямі, месцамі кароткачасовы дождж, вецер паўднёвай чвэрці, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—9°С, днём плюс 9—14°С.

У сталіцы воблачна з праясненнямі, часам дажджы. Вецер паўднёвай чвэрці, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°С, днём плюс 9—12°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?