Такая дамоўленасць дасягнута падчас перамоў 5 лістапада ў Ашхабадзе Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі, Лукашэнка запрасіў спартсменаў Туркменістана часцей прыязджаць у Беларусь не толькі для спаборніцтваў, але і з мэтай сумеснай падрыхтоўкі з беларускімі спартсменамі. Прэзідэнт Туркменістана прыняў гэтую прапанову.

«Мы чакаем істотную актывізацыю двухбаковых спартыўных сувязяў, асабліва пасля падпісання падчас гэтага візіту чарговай двухгадовай праграмы супрацоўніцтва ў гэтай сферы», — заявіў Лукашэнка.

Бердымухамедаў пацікавіўся меркаваннем Лукашэнкі аб таварыскім матчы па хакеі паміж юнацкай зборнай Туркменістана і камандай — пераможцай рэспубліканскіх спаборніцтваў «Залатая шайба», які адбыўся 4 лістапада ў Ашхабадзе. «Я ўчора паглядзеў, праўда, не ўвесь матч. Нашы хлопцы, канешне, маладзейшыя за вашых. Але я як чалавек, які крыху разбіраецца ў хакеі, павінен сказаць, што ваша юнацкая зборная — гэта прыстойная каманда, — адзначыў беларускі кіраўнік. — Хацелася б убачыць іх у Беларусі, каб яны згулялі са сваімі равеснікамі».

Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба, даў высокую ацэнку поспехам Туркменістана ў развіцці хакея:

«Я ніколі не думаў, што тут, дзе летам тэмпература плюс 45 градусаў Цэльсія, могуць за такі кароткі час пабудаваць лядовыя палацы і навучыць людзей гуляць у хакей».

Візіт Лукашэнкі ў Туркменістан завяршыўся вечарам 5 лістапада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?