Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце кампаніі «Белавія».

Сёння раней паведамлялася, што авіярэйс Мінск — Вільня — Мінск будзе выконвацца ад 19 снежня і стане кірункам у маршрутнай сеткі авіякампаніі.

Палёты ў Вільню будуць рабіцца пераважна на самалётах CRJ-100/200 восем разоў на тыдзень. Час у шляху - 40 хвілін.

У панядзелак, чацвер, суботу і нядзелю будуць ажыццяўляцца ранішнія рэйсы, па панядзелках і пятніцах — у 19.15, у суботу і нядзелю — у 17.10.

Палёты будуць рабіцца ў Віленскі аэрапорт. Цана пералёту ў эканамічным класе абслугоўвання складае ад 62 еўра «туды - назад» (аэрапортавыя таксы і зборы ўключаны).

Зазначым таксама, што цяпер цана квітка на цягнік да Вільні каштуе ад 141 да 279 тыс. рублёў (ранішнім цягніком, гэта ад 11 да 22 еўра) у адзін бок, і 161 700 рублёў вечаровым цягніком (каля 13 еўра).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?