У Мінску ў арандаваным адной з кампаній доме па вуліцы Варвашэні праваахоўнікамі выяўлены тавар, якасць і паходжанне якога не пацвярджаліся ніякімі дакументамі.
Было канфіскавана 3426 флаконаў туалетнай вады, 37 папак з пробнікамі водараў, 720 упаковак крэму для скуры, 643 упакоўкі зубной пасты на агульную суму 220 млн 977 тыс. рублёў.





