Слупы, аўтобусныя прыпынкі, шыбы крам і зліўныя трубы – усе гэтыя гарадскія аб’екты ў вялікай колькасці зіхацяць налепкаміз лозунгамі “Свабоду Севярынцу”, “За свабоду”, “Прыйшоў наш час – Еўрапейскі марш”. Такой колькасці налепак горад не бачыў ніколі. Ініцыятыўная група моладзі амаль кожную ноч выходзяць на сваю справу, а з раніцы горад ужо залеплены каляровымі налепкамі, што вельмі раздражняе міліцыянтаў і дворнікаў, якія самаручна загадваюць іх здзіраць. А на іх месцах з’яўляюцца новыя налепкі з надпісам “Табе столькі не сарваць, колькі я змагу наклеіць”. Ды яшчэ і трафарэты з Пагоняй і лозунгам “Жыве Беларусь” прыгожа красуюцца на сценах гарадскіх дамоў.

Добра было б адчуць, каб разам з налепкамі ў жыхароў горада з’явілася і разуменне іх сэнсу, бо для большасці ў словах “Еўрапейскі марш” акрамя непаразумення, хаваецца і абыякавасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?