Беларускае афіцыйнае агенцтва падкрэьлівае, што «Пуцін кіруецца стратэгіяй калектыўнага пераемніцтва».

«Фасад расейскай палітычнай улады пасьпяшаліся прывесьці ў парадак, рыхтуючыся да выбараў парлямэнту і прэзыдэнта, — піша ў сваім рэдакцыйным камэнтары афіцыйнае агенцтва БЕЛТА. — Ляйтматыў урадавай «рэформы», праведзенай у гэтыя дні, можна найбольш дакладна абазначыць як «пераемнасьць і сямейнасьць». Месца зьненавіднага Зурабава дасталося не абы-каму, а Тацяне Голікавай — жонцы тэхнакрата-лібэрала Віктара Хрысьценкі. Апроч таго, сваю пасаду захаваў зяць прэм’ера Зубкова — міністар абароны Анатоль Сердзюкоў».

БЕЛТА падкрэсьлівае, што «Пуцін кіруецца стратэгіяй калектыўнага пераемніцтва. Пуцінская Расея мае намер заставацца пуцінскай, фасады могуць пры гэтым мяняцца колькі заўгодна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?