НТВ-Беларусь, 21.15

МЭМУАРЫ ГЕЙШЫ

НТВ-Беларусь, 23.55

posterБАРВОВЫЯ РЭКІ 2: Анёлы Апакаліпсысу (Багровые реки 2: Ангелы Апокалипсиса / Les Rivières Pourpres 2: Les anges de l'apocalypse)
Францыя – Італія – Вялікая Брытанія, 2004, каляровы, 100 хв.
Рэжысэр: Аліўе Даан
Ролі выконваюць: Жан Рэно, Бенуа Мажымель, Крыстафэр Лі, Каміль Ната, Джоні Голідэй, Габрыэль Лазур, Аўгусьцін Легран, Серж Рабукін
Жанр: Трымценьнік з элемэнтамі жахаў, баявік
Адзнака: 4,5 (з 10)

У кляштары знаходзяць труп чалавека, замураванага зажыва. Расьсьледаваньне гэтай жорсткай справы пачынае адзіны сьведка папярэдняй сэрыі інспэктар Німан (Жан Рэно). Забойствы працягваюцца, а порсткі капітан Рэда (Бенуа Мажымель, якога ў свой час катавала "Піяністка") сутыкаецца з злымі сэктантамі.

Дзьве францускія зоркі аб'ядноўваюць свае высілкі, каб змагацца з таямнічымі баявымі манахамі, знайсьці патаемныя хады ў лініі Мажыно і спыніць Апакаліпсыс, які зьбіраюцца распачаць недабітыя нацысты на чале з Крыстафэрам Лі.

Рэжысэр Аліўе Даан сумленна адбывае рамесьніцкі прыгон, апэратарская праца Алекса Ламарка сьлізка-чырвоная, чорная, хаця й саступае барвовым выявам першай часткі. Жан Рэно занадта затарможаны, амаль што ніякі, Бенуа Мажымель занадта імпэтны. Карціна атрымліваецца пуставатай. Імя Люка Бэсона – як аўтара сцэнару – яшчэ гарантуе дынаміку, але ўжо не гарантуе глыбіні.

Хаця фальшывыя манахі ў змрочных капелюшах, бяз твараў і з поўнай баявой выкладкай – надзіва фотагенічныя.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?