Сёньня, 28 верасьня, а 15‑й гадзіне на сядзібе ТБМ на вуліцы Румянцава, 13 заплянаваны круглы стол, на які запрасілі прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, Палаты прадстаўнікоў, выкладчыкаў навучальных устаноў. Запрошаныя абмяркуюць навуковы, адукацыйны, сацыяльны і юрыдычны аспэкты, зьвязаныя з магчымым прыняцьцем закону «Аб зьмяненьнях у беларускім правапісе і пунктуацыі».
А палове на сёмую на ўправе БНФ (экс‑Варвашэні = Машэрава 8 ) пачнецца сустрэча з паэтам і бардам Андрэем Хадановічам. У праграме жывы гук, конкурсы, падарункі, аўтографы й фатаграфаваньні.
Уваход вольны.