Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю вакол звальнення намесніка генеральнага пракурора Аляксандра Архіпава.

Згадка пра гэта ёсць у справаздачы прэс-службы з сустрэчы кіраўніка дзяржавы з генеральным пракурорам Аляксандрам Канюком.

«Пасля таго як нам прыйшлося адмовіцца ад паслуг вашага намесніка Архіпава, гэта мяне пачынае насцярожваць. Можа, у нас сапраўды ў праваахоўных органах асобныя людзі займаюцца не тым, чым трэба. Недапушчальна, калі мы адмаўляем у даверы намесніку генеральнага пракурора, звальняем яго. Гэта ненармальна», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«Дружкі там яго ўцягнулі ў гэтую аферу, чалавека забілі, п'яны кіроўца. Няважна, якія ў іх там былі адносіны, але чалавек загінуў. Уявіце, як рэагуе на гэта сям'я. З дапамогай улады гэтую справу замялі. Дзе справядлівасць? Таму пракантралюйце, якія робяцца захады», — сказаў Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?