Аб гэтым паведаміў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з прадстаўнікамі Міжнароднага Маскоўскага Банка, Групы UnіСrеdіt і банка Аўстрыя Крэдытанштальт АГ.
"З банкам UnіСrеdіt у Беларусі складваецца добры крэдытны партфель", — сказаў Сяргей Сідорскі. У якасці прыкладу паспяховага супрацоўніцтва ён прывёў праект рэканструкцыі "Магілёўхімвалакно", удзел у крэдытаванні якога прымала гэта банкаўская група.
UnіСrеdіt мае намер і ў далейшым інвеставаць у розныя сферы эканомікі Беларусі, у прыватнасці, размова ідзе аб праектах мікракрэдытавання.
Акрамя таго, Сяргей Сідорскі адзначыў, што развіццю адносінаў з Групай UnіСrеdіt будзе садзейнічаць работа адкрытага ўчора ў Мінску прадстаўніцтва Міжнароднага Маскоўскага Банка, які ўваходзіць у еўрапейскую банкаўскую Групу UnіСrеdіt.