Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад уладаў Мінска і Мінскай вобласці праводзіць прадуманую палітыку па фарміраванні аблічча сталіцы і яе ваколіц.
Пра гэта ён заявіў сёння, наведваючы ў Мінскім раёне транспартна-лагістычны цэнтр.
«Трэба разумна падысці да таго, каб канчаткова сфармаваць аблічча горада і таго, што вакол яго», — сказаў ён.
Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў, што ў апошні час узрастае колькасць жадаючых атрымаць зямельны ўчастак пад будаўніцтва.
«Трэба ўшчыльняцца, перш за ўсё, у горадзе. Але не за кошт таго, каб пасярод двара паставіць дзевяціпавярховы дом і раззлаваць людзей. У нас шмат пустуючых кавалкаў зямлі ўнутры МКАД», — дадаў Лукашэнка.





