У Барысаве вадзіцель, які спрабаваў знікнуць на аўтамабілі ад праваахоўнікаў, нарабіў бяды на адной з вуліц горада.

Папярэднічала ж гэтым падзеям аперацыя, якую праводзілі супрацоўнікі міліцыі з мэтай затрымання асобаў, якія займаюцца збытам наркатычных і псіхатропных рэчыў. Паводле даных аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, каля дзвюх гадзін дня паблізу будаўнічага рынку ў Барысаве дзве службовыя машыны праваахоўнікаў заблакіравалі аўтамабіль "ВАЗ 2107", за рулём якога знаходзіўся 39-гадовы мясцовы жыхар. Апошняга, аднак, гэта зусім не збянтэжыла: уключыўшы заднюю перадачу, ён націснуў на газ — "Жыгулі" зламысніка наехалі на "Шкоду Актавію" пад кіраваннем супрацоўніка міліцыі і сарваліся далей з месца. Каб спыніць уцекача, аператыўнікі выкарысталі табельную зброю, але дзе там — вадзіцель імчаў далей. Праваахоўнікі вымушаны былі спыніць праследаванне, таму што на вуліцы быў інтэнсіўны рух. Што датычыцца вадзіцеля "Жыгулёў", то ён, нібы зламаўшы галаву, нёсся па дарозе, а на вуліцы Арджанікідзе не справіўся з кіраваннем і збіў веласіпедыста, які ехаў у спадарожным напрамку. Пасля гэтага машына выехала на тратуар, дзе пад яе колы трапіў яшчэ і пешаход, і перакулілася. Гэтым аднак справа не абмежавалася: куляючыся, аўто сутыкнулася з яшчэ адной машынай — "ГАЗ-3302-3", якая стаяла на праезнай частцы. Пешаход і пасажыр "ВАЗ 2107" атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі змешчаны ў бальніцу, уцякач затрыманы і змешчаны ў ізалятар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру