Дазнавальнік УКДБ па Гомельскай вобласці Андрэй Коласаў 27 верасня дапытаў актывіста маладзёжнага дэмакратычнага руху Андрэя Цянюту і вынес пастанову аб прызнанні яго падазраваным у дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт".

У пастанове УКДБ указана, што А.Цянюта, "рэалізуючы сваю злачынную задуму, дыскрэдытуе дзяржаўныя органы ўлады і кіравання, дэстабілізуе сацыяльна-палітычную абстаноўку, уцягвае моладзь у рады структуры для арганізацыі агітацыйна-прапагандысцкіх мерапрыемстваў радыкальнай накіраванасці".

Дазнавальнік таксама адзначыў, што А.Цянюта "стварае ілюзію ў грамадстве аб наяўнасці шырокага супраціўлення дзейнай уладзе". На падставе матэрыялаў справы актывіст прызнаны падазроным і абавязаны па першым патрабаванні з'яўляцца на следчыя мерапрыемствы.

А.Цянюта паведаміў БелаПАН, што на допыце ні на якія пытанні не адказваў, скарыстаўшы сваё права не даваць паказанняў у якасці падазраванага.

За апошнія два месяцы актывіст восем разоў быў затрыманы міліцыяй па падазрэнні ў розных крымінальных злачынствах, у прыватнасці ў згвалтаванні, і ва ўчыненні адміністрацыйных правапарушэнняў. 25 верасня А.Цянюта выйшаў з ізалятара часовага ўтрымання пасля адбывання 10-сутачнага адміністрацыйнага арышту. У гэты перыяд у кватэры яго бацькоў супрацоўнікі КДБ правялі вобыск, канфіскаваўшы камп'ютэр і розную літаратуру.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру