Ініцыятары гарадзенскага гарадзкога рэфэрэндуму зьвярнуліся ў гарвыканкам па тлумачэньні, што канкрэтна было парушана пры афармленьні заявы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы.

Адказу на пытаньне пакуль няма, паведамляе гарадзенскі блог s13.ru. Тым часам праблемы напаткалі адну з гарадзенскіх актывістак, сяброўку Беларускага рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Кацярыну Бычок. Ёй, студэнтцы 2‑га курсу юрыдычнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, пагражае адлічэньне за «парушэньне правілаў унутранага парадку». Яе тлумачальная запіска, што сьведчыць пра адсутнасьць на занятках па сямейных прычынах, не была прынятая да ўвагі кіраўніцтвам факультэту. 28 верасьня рада факультэту разгледзіць пытаньне пра магчымасьць працягу навучаньня Кацярыны. Па выніках першага курсу яна мае сярэдні бал 8.25 і лічыцца адной зь лепшых студэнтак на факультэце. Лёсам дзяўчыны зацікавіліся некалькі замежных унівэрсытэтаў, якія выказалі жаданьне арганізаваць працяг навучаньня ў сябе.

Нагадаем, што 17 верасьня Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў у правядзеньні мясцовага рэфэрэндуму па пытаньнях рэканструкцыі гораду. Адмова абгрунтавалі дапушчанымі «парушэньнямі Выбарчага кодэксу ды іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру