Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Літвой у энергетычнай галіне. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Літвы ў Беларусі Эдмінасам Багдонасам.

Паводле слоў Сяргея Сідорскага, Беларусь і Літва як транзітныя краіны падобныя ў падыходах да вырашэння пытанняў энергетычнай бяспекі.

Прэм'ер-міністр праінфармаваў Эдмінаса Багдонаса аб тым, што ў Беларусі ажыццяўляюцца маштабныя праграмы, якія дадуць магчымасць да 2010 года скараціць энергаёмістасць ВУП на 30 працэнтаў, а да 2015 года - на 50 працэнтаў. "Гэта значныя планы, але мы прымем усе меры для дыверсіфікацыі паставак энергарэсурсаў, каб быць незалежнымі ад знешніх крыніц", - сказаў ён. У прыватнасці, у Беларусі больш актыўна будуць выкарыстоўвацца мясцовыя віды паліва.

"Думаю, і для ЕС, і для Літвы гэтыя пытанні гэтакія ж важныя", - сказаў прэм'ер-міністр і адзначыў, што Беларусь гатова аказаць адпаведную падтрымку ўраду Літвы ў рэалізацыі аналагічных праграм.

"Мы ведаем, што вы працуеце з суседнімі балтыйскімі краінамі па будаўніцтву АЭС", — сказаў Сяргей Сідорскі, звяртаючыся да Эдмінаса Багдонаса. Ён падкрэсліў, што Беларусь уважліва адсочвае гэтыя пытанні і зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Літвой па такіх праектах.

Паводле слоў Сяргея Сідорскага, Беларусі гэты праект цікавы ў сувязі з тым, што краіна ў бліжэйшы час збіраецца будаваць сваю АЭС. Адзначыўшы, што "магчымасць работы з літоўскімі калегамі з улікам іх вопыту заслугоўвае ўвагі", прэм'ер-міністр выказаў надзею, што бакі змогуць знайсці падыходы, якія будуць эканамічна ўзаемавыгадныя Беларусі і Літве.

"З ранейшым урадам Літвы мы дамовіліся аб стварэнні беларуска-літоўскай рабочай групы з энергетыкаў, эколагаў. Яны пачалі ўжо абмяркоўваць праблемы. Былі першыя прапановы па вырашэнню пытанняў, звязаных з будаўніцтвам аб'ектаў захоўвання адходаў Ігналінскай АЭС", - дадаў Сяргей Сідорскі.

"Я звярнуўся да прэм'ер-міністра Літвы па даручэнню прэзідэнта Беларусі з тым, каб мы разам абмеркавалі гэтыя пытанні. Нам здаецца, мы знайшлі прадукцыйны падыход у іх вырашэнні. Мы разлічваем, што гэта дасць магчымасць максімальна знізіць напружанасць у прыгранічных населеных пунктах і застацца добрымі суседзямі ў далейшым", - адзначыў Сяргей Сідорскі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру