У Беларусі з’явіцца музей рыбы. Ён будзе створаны на базе заасаду Магілёўскага дзяржаўнага прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага.

Заасад функцыянуе пры турысцка‑экскурсійным комплексе «Беларуская этнаграфічная вёска XIX стагоддзя». Комплекс «Беларуская этнаграфічная вёска XIX стагоддзя» адкрыўся ў 2006 годзе ў вёсцы Буйнічы Магілёўскага раёна.

Акрамя стварэння музея, плануецца правядзенне ў заасад чыгункі і арганізацыя рэгулярных прагулачных рэйсаў па Дняпры. На рэалізацыю гэтых праектаў спатрэбіцца каля Br4 млрд.

Паводле БЕЛТА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру