«Прапанова адносна правядзення трохбаковых перамоваў — не выйсце з сітуацыі і не мае прэцэдэнтаў. Прапанова ЕС адносна двухбаковых перамоваў застаецца ў сіле, і мы не бачым ролі для трэціх краін у гэтым працэсе», — гаворыцца ў спецыяльнай заяве, распаўсюджанай місіяй Літвы пры ЕС. Менавіта гэтая краіна цяпер старшынюе ў ЕС.

ЕС лічыць, што перамовы ў такім фармаце пазбавілі б пагадненне з Украінай шанцаў на падпісанне і адклалі б выгады, якія яна давала ўкраінцам.

Планы парафіявання пагаднення аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю з Грузіяй і Малдовай на віленскім саміце Усходняга партнёрства 28-29 лістапада між тым застаюцца ў сіле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0