Прэм'ер Мікалай Азараў заяўляе, што апошняй кропляй для рашэння прыпыніць падпісанне пагаднення з ЕС былі патрабаванні МВФ.

Пра гэта ён сказаў у Вярхоўнай Радзе.

«Апошняй кропляй стала пазіцыя МВФ, выкладзеная ў лісце, атрыманым урадам 20 лістапада гэтага года», – сказаў ён.

«МВФ высунуў патрабаванні прадастаўлення крэдыту. Удумайцеся: у памеры, неабходным для пагашэння даўгоў самога МВФ. Гэта павышэнне тарыфаў на ЖКГ для грамадзян. Маем замарозіць заработную плату, сацыяльную дапамогу на існуючым узроўні істотна скараціць выдаткі бюджэту», – адзначыў Азараў.

«Мы павінны ліквідаваць льготны рэжым падаткаабкладання для сельгасвытворцаў? Я хачу спытаць у вас, так званых лідараў апазіцыі, адказвайце. Вы згодныя з такімі патрабаваннямі МВФ? Я як прэм'ер не згодны», – сказаў Азараў.

«Таму на першае месца было пастаўлена пытанне аднаўлення адносін з Расійскай Федэрацыяй», – прызнаў Азараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0