Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 22 лістапада прынялі ў першым чытанні папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Законапраект устанаўлівае адміністрацыйную адказнасць грамадзян за прадастаўленне жылога памяшкання, пабудаванага ці набытага з прыцягненнем ільготнага крэдыту, ці яго часткі ў арэнду да поўнага пагашэння гэтага крэдыту без дазволу адпаведнага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Як паведаміла першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Ірына Архіпава, за ажыццяўленне адпаведных дзеянняў прадугледжваецца

спагнанне штрафу ў суме ад 4 да 30 базавых велічынь, за паўторнае правапарушэнне на працягу года — ад 30 да 50 базавых велічынь.

Нагадаем, 1 чэрвеня гэтага года набыў моц указ прэзідэнта №246, згодна з якім забараняецца прадастаўленне грамадзянамі ў арэнду жылля, пабудаванага з прыцягненнем ільготнага крэдыту, да поўнага яго пагашэння, за выключэннем выпадкаў, калі здача ўнаймы гэтых памяшканняў дазволена мясцовымі органамі ўлады.

Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы сумесна з МУС абавязаны забяспечваць сістэматычны кантроль за выкананнем устаноўленага парадку прадастаўлення ўнаймы жылых памяшканняў, пабудаваных з прыцягненнем ільготнага крэдыту. У выпадку парушэнняў устаноўленага парадку ўказам прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць для грамадзян (штраф ад 4 да 30 базавых велічынь) і вызначаны ўпаўнаважаныя службовыя асобы дзяржаўных органаў, якія маюць права на складанне пратаколаў па такім адміністрацыйным правапарушэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?