З-за пагаршэння знешніх умоў гандлю каліем і нафтай Беларусь недабрала 5,4% ВУП, паведаміў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, выступаючы сёння на сустрэчы з дэпутатамі палаты прадстаўнікоў і членамі савета Рэспублікі ў Мінску.

Паводле слоў прэм'ера, гэты год быў «вельмі цяжкім», ён характарызуецца «збегам неспрыяльных знешніх умоў і ўнутраных фактараў».

«Пагоршыліся ўмовы гандлю ў калійнай і нафтавай сферах. Па ацэнках, за кошт пагаршэння знешніх фактараў мы недабралі 5,4% ВУП», — сказаў Мясніковіч. У такіх умовах, зазначыў ён, «галоўнае — захаваць калектывы, рынкі, працаваць рэнтабельна».

Кіраўнік урада таксама паведаміў, што, калі ў 2010 годзе сярэдняя заработная плата па краіне складала 408 долараў ЗША ў эквіваленце, то па выніках гэтага яна складзе 598 долараў.

Міхаіл Мясніковіч заявіў, што ва ўрада «ёсць бачанне праграмы, якая павінна забяспечыць дасягненне эканамічнага росту ў 2014 годзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?