23, 24 і 25 лістапада абвешчаны днямі жалобы ў Латвіі, інфармуе Delfi.
Як паведамлялася, у чацвер вечарам у сталіцы Латвіі, у гандлёвым цэнтры Maxima, што на вул. Прэдайнес, 20, абваліўся дах. Неўзабаве пасля пачатку выратавальных работ абвалілася яшчэ адна частка сцяны.
Паводле апошняй інфармацыі, загінулі 45 чалавекі, сярод іх — трое ратавальнікаў і трое работнікаў. Каля 40 чалавек могуць яшчэ знаходзіцца пад заваламі.
Падчас трагедыі пацярпела і загінула шмат бацькоў рыжскіх школьнікаў, заявіў сёння на пазачарговым пасяджэнні ўрада міністр адукацыі і навукі Вячаслаў Дамброўскі.
Так, школьнік адной з гімназій страціў абодвух бацькоў.
Інспекцыя па абароне правоў дзяцей збірае ў дзіцячых садках і школах дадзеныя пра дзяцей, якім патрэбна дапамога. Знойдзеныя прыёмныя сем'і, якія могуць даць прытулак дзецям.





