У вёсцы Смаляны Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ў ноч на 22 лістапада быў забіты мясцовы праваслаўны святар, настаяцель Царквы Праабражэння Гасподняга айцец Аляксандр Марозаў.
Як паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі «БХД», па непацверджанай інфармацыі, забойца — чалавек, якому святар дапамагаў і, магчыма, пусціў да сябе пераначаваць.
Як адзначыў Павел Каралёў, асабіста знаёмы са святаром, айцец Аляксандр быў апекуном царквы, пабудаванай у XVIII стагоддзі і якая пры ім набыла належны выгляд.
Ён таксама добраўпарадкаваў тэрыторыю каля царквы, пабудаваў падземны храм. Святар таксама ўдзельнічаў у правядзенні мастацкага пленэру ў Смалянах, дапамагаў валанцёрам, якія даследавалі гісторыю вёскі і былога каталіцкага кляштара дамініканаў.





