З-за трагедыі ў Рызе, дзе ў выніку абвальвання даху гандлёвага цэнтра загінула больш за 40 чалавек, у нядзелю ў Літве абвяшчаецца жалоба.
Жалоба абвяшчаецца ў падтрымку суседняй Латвіі і ў памяць аб загінулых, сказала BNS прэс-сакратар літоўскага прэм'ера Эвеліна Буткутэ-Лаздаўскене.
Такое рашэнне прынята ў пятніцу на тэрмінова скліканым пасяджэнні ўрада Літвы.





