Па стане на 22:00 на Майдане Незалежнасці ў Кіеве сабраліся каля 4 000 удзельнікаў акцыі пратэсту супраць заявы ўрада аб непадпісанні пагаднення аб асацыяцыі з ЕС. Яны трымаюць у руках украінскія сцягі і вялікі сцяг ЕС.

На вуліцы ідзе дождж, але мітынгоўцы на гэта не звяртаюць увагі. Некаторыя спяваюць песні, іншыя танчаць, яшчэ частка слухае выступы актывістаў і дэпутатаў.

Людзі заяўляюць, што будуць працягваць заставацца тут на ноч, нягледзячы ні на надвор'е , ні на пагрозы міліцыі разагнаць мітынгоўцаў.

Вялікі мітынг запланаваны на нядзелю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?