Адзін грамадзянін Беларусі загінуў, ячшэ сем шпіталізаваны ў выніку аўтааварыі 30 верасня ў Нікалаеўскай вобласці Украіны. Мікрааўтобус, у якім беларусы ехалі ў Адэсу на аптовы рынак, урэзаўся з КАМАЗ.
Паводле ўкраінскіх СМІ, трагедыя адбылася ў 4:30 на аўтадарозе «Кіеў—Адэса» ў Крываазёрскім раёне Нікалаеўскай вобласці. Вадзіцель мікрааўтобуса «Mercedes» не вытрымаў бяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з прычэпам грузавога аўтамабіля «КАМАЗ». У момант аварыі ў аўтобусе знаходзілася 8 пасажыраў. Загінула пасажырка, якая сядзела на пярэднім сядзенні. Вадзіцель мікрааўтобуса і яшчэ шэсць пасажыраў траўмаваныя. Пры гэтым яны аказаліся заблакаванымі ў дэфармаваным аўтобусе. Для таго, каб дастаць пацярпелых прыбыло спецаддзяленне на аварыйна‑ратавальным аўтамабілі.
Усе пацярпелыя з траўмамі рознай ступені цяжкасці — у асноўным пераломы канечнасцей — дастаўлены ў шпіталь.