Сяргей Панамароў

Ініцыятарам пікетаў выступіў Сяргей Панамароў, мясцовы актывіст і выдавец незалежнага бюлетэню «Бойкі Клецк». Усяго 30 верасьня павінна было прайсьці 4 пікеты, кожны зь іх мусіў адбыцца побач з дамамі заяўнікаў. У адмове, падпісанай старшынём райвыканкаму Анатолем Бойкам, гаварылася, што перш чым падаваць заяўку на пікет, неабходна было вырашыць гэтае пытаньне з праваахоўнымі органамі, мэдычнай установай і пажарнымі ды аплаціць іхныя паслугі.

У выніку акцыя прайшла ў іншай форме: клецкія актывісты наладзілі раздачу бюлетэню. Варта адзначыць, што да 16‑й гадзіны каля дому С. Панамарова знаходзіўся міліцэйскі пост, а за ім самім у часе раздачы «БК» хадзіў патруль. Пасьля 16‑й, калі міліцыянты зьехалі, сп. Панамароў узьняў над сваім жытлом двухмэтровы бел‑чырвона‑белы сьцяг. Міліцыянты так і не наважыліся яго зьняць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?