“Вынікі выбараў можна назваць сэнсацыйнымі. Ніхто не чакаў, што такі вялікі працэнт атрымае блёк Юліі Цімашэнкі. Ні па адным з экзыт-пулаў такога выніку нельга было чакаць. Ужо сёньня зразумела, што менавіта Цімашэнка і будзе зьяўляцца найгалоўнейшай прэтэндэнткай на прэзыдэнцтва ў 2009 годзе. У тым выпадку, калі Віктар Януковіч зможа цягам гэтым гэтых двух гадоў утрымаць у сваіх руках Партыю рэгіёнаў і яна не разваліцца на асобныя фракцыі, то ён у стане стварыць канкурэнцыю Цімашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах. Нечаканай назіраецца і перамога блёку Літвіна, па папярэдніх прагнозах мала хто думаў, што ён пройдзе ў парлямэнт. Упершыню ад моманту развалу СССР вырас рэйтынг у камуністаў, што таксама выглядае сэнсацыйным. Напэўна, што зараз можна прагназаваць у Кіеве нейкі палітычны цырк, нейкія пратэсты на Майдане. Падаецца, што гэта будзе рабіцца Партыяй рэгіёнаў і іх хаўрусьнікамі толькі для таго, каб падтрымаць палітычны імідж”.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?