Учора супрацоўнікамі праваахоўных органаў былі затрыманы шэсць сяброў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія раздавалі жыхарам горада газету «Свабода Беларусі». Сёння грамадскіх актывістаў судзілі паводле артыкулаў Адміністрацыйнага кодэкса.

Раздача газет адбывалася на гродзенскіх рынках і прыцягнула ўвагу не толькі жыхароў горада, але і міліцыянтаў. Шэсць сяброў Аб’яднанай Грамадзянскай партыі былі затрыманы. У выніку разбіральніцтва пасля канфіскацыі выданняў чацьвярых актывістаў выпусцілі, а кіраўніка абласной арганізацыі Юрыя Істоміна і намесніка кіраўніка гарадской арганізацыі Андрэя Янушкевіча пакінулі на ноч у пастарунку. На грамадскіх актывістаў склалі адміністрацыйныя пратаколы, паводле якіх яны брыдкасловілі ў грамадскіх мейсцах.

Сёння адбыліся судовыя працэсы, на яуіх сябры АГП атрымалі адпаведныя пакаранні. Суд Ленінскага раёна Гродна пакараў Андрэя Янушкевіча штрафам у памеры трох базавых велічынь. Юрый Істомін у судзе Кастрычніцкага раёна атрымаў 5 сутак адміністарацыйнага арышту.

Ні Янушкевіч, ні Істомін не прызналі сябе вінаватымі, а арышт і штраф лічаць палітычна матываванымі.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0