Расійскі дзяржаўны тэлеканал Расія-1 у панядзелак, 25 лістапада, у вечаровым выпуску навін паказаў сюжэт пра ўкраінскі Еўрамайдан пад назвай «Еўрамайдан 2013 — тэхналогія еўраправакацый», паведамляе korrespondent.net.
У сюжэце распавядалася пра тое, што байцы Беркута пакутуюць ад нападаў дэманстрантаў і ўжываюць сілу выключна ў мэтах самаабароны пасля правакацый з боку прыхільнікаў «жорсткай еўраінтэграцыі».
Журналісты тэлеканала сцвярджаюць, што ўкраінскіх апазіцыянераў правакацыям навучаюць на спецыяльных курсах у пасольстве ЗША ва Украіне.
Там украінцаў нібыта вучаць арганізоўваць беспарадкі, супрацьстаяць міліцыі і вербаваць новых прыхільнікаў праз сацыяльныя сеткі. «Удзельнікі шасці такіх семінараў ужо працуюць як інструктары.
Ланцуговая рэакцыя пайшла», — запэўнівае Расія-1, адзначаючы, што на Еўрамайдане ўсе стаяць выключна за грошы.
У пацверджанне гэтаму журналісты прывялі каментар аднаго з дэманстрантаў, які на камеру прызнаўся, што ў мітынгу прымае ўдзел толькі з-за матэрыяльнага ўзнагароджання.
Аднак тут хлусня расійскіх журналістаў стала відавочнай. Як аказалася, яны проста выразалі кавалак з відэа ўкраінскага канала 24 у якім гаворка ішла аб супрацьлеглай сітуацыі.
У арыгінальным сюжэце распавядалася не пра прыхільнікаў еўраінтэграцыі, а ў яе праціўнікаў, якіх Партыя рэгіёнаў на самай справе склікала за грошы да будынка Кабміна і на Міхайлоўскую плошчу.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў рэдактар тэлеканала Іван Пінчук, які і прадаставіў гэты відэазапіс цалкам. У поўнай версіі той жа хлопец кажа, што яму наогул неяк не чужыя еўрапейскія каштоўнасці.





