У часе катастрафічнага вывяржэньня вулкану ў Чырвоным моры загінулі прынамсі 8 еменскіх вайскоўцаў.

Вывяржэньне адбылося на невялікім астраўку каля ўзьбярэжжа Емена. Астравок практычна незаселены, але на ім была вайсковая база. 49 вайскоўцаў удалося вывезьці адтуль. У моры караблі працягваюць пошукі ацалелых.

Відавочцы кажуць, што пасьля выбуху вулкану астравок практычна цалкам сышоў пад ваду.

Радио Свобода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0