Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі 3 кастрычніка выправіцца з аднадзённым працоўным візытам у Літву.
Як паведамляе агенцтва БЕЛТА, С. Сідорскі возьме ўдзел у цырымоніі адкрыцьця пятай Нацыянальнай выставы «БеларусьЭКСПА», якая пройдзе 3—6 кастрычніка ў Вільні, і сустрэнецца зь літоўскімі бізнэсоўцамі.
Акрамя того, заплянаваная сустрэча беларускага прэм'ера зь ягоным літоўскім калегам Гедымінасам Кіркіласам.
У пятніцу С. Сідорскі сустракаўся з паслом Літвы ў Беларусі. У часе гутаркі беларускім бокам упершыню афіцыйна было ўзьнятае пытаньне магчымага ўдзелу ў Беларусі ў пабудове новай Ігналінскай АЭС.





