На працэсе над уладальнікам казіно «Данькоў клуб» Юрыем Даньковым пачаліся судовыя спрэчкі.

Паводле інфармацыі з Маскоўскага раённага суда Мінска, дзе праходзіць працэс, на папярэднім дні працэсу ў мінулую пятніцу пракурор па справе Юрыя Данькова запрасіў для яго 9 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

2 сьнежня на працэсе маюць выступіць адвакаты.

Паводле сваякоў Юрыя Данькова, абвінавачаны так і не прызнаў сваёй віны па большасці выстаўленых абвінавачанняў, у тым ліку ў арганізацыі ў клубе прытона і схіленні да заняткаў прастытуцыяй. Усяго Юрыя Данькова абвінавачваюць паводле 7 артыкулаў крымінальнага кодэксу.

Працэс над Юрыем Даньковым ідзе з верасня ў Маскоўскім раённым судзе Мінска ў закрытым рэжыме. Судзіць бізнэсмэна суддзя Наталля Кузняцова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?