Толькі 33% прагаласавалі супраць.
Рэферэндум быў арганізаваны каталіцкай ініцыятывай «У імя сям'і» шляхам збору подпісаў.
Харватыя — каталіцкая краіна на Балканах, якая нядаўна ўступіла ў Еўрасаюз.
Прэм’ер Харватыі Зоран Міланавіч заяўляў, што прагаласуе супраць папраўкі. А вось лідар апазіцыйнай Харвацкай дэмакратычнай садружнасці Таміслаў Карамарка быў «за».
Пытанні сям'і і шлюбу ў ЕС вырашаюцца на нацыянальным узроўні. Некаторыя дзяржавы апошнім часам дазволілі шлюбы між асобамі аднаго полу. Гэта Нідэрланды, Іспанія, Швецыя. У такіх краінах аднаполыя сем'і маюць аднолькавыя са звычайнымі маёмасныя і юрыдычныя правы.
Каталіцкая царква выступае супраць такіх шлюбаў. Цярпімае стаўленне да сэксуальнай арыентацыі не павінна азначаць разбурэння традыцыйнай мадэлі сям'і, мяркуюць ініцыятары харвацкага рэферэндуму.
Раней у Харватыі аднаполыя шлюбы не прызнаваліся, але дэ-факта мелі тыя ж правы, што і разнаполыя пары, якія не ўзаконьвалі свае адносіны. Напрыклад, падатковыя льготы пры атрыманні спадчыны.





