Першую паразу пад кіраўніцтвам в.а. галоўнага трэнера Любаміра Покавіча атрымала мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.
2 снежня ў Новасібірску беларуская каманда саступіла мясцовай «Сібіры» з лікам 1:3 (0:3, 0:0, 1:0), пры гэтым госці прапусцілі тры шайбы менш чым за чатыры хвіліны пасля пачатку сустрэчы.
Наступныя тры матчы «Дынама» таксама правядзе на выездзе: 4 снежня — з новакузнецкім «Металургам», 6-га — з хабараўскім «Амурам», 8-га — з уладзівастоцкім «Адміралам».





