Выпадак здарыўся вечарам 22 лістапада ў Баранавічах у аўтобусе №1. 60-гадовы мужчына адмовіўся паказаць дакументы на праезд двум кантралёрам-рэвізорам.

Калі жанчыны заявілі, што аштрафуюць яго, пасажыр пачаў скандаліць і зневажаць іх, у адной выхапіў службовае пасведчанне.

Пасля таго як да месца інцыдэнту былі выкліканы супрацоўнікі міліцыі, пенсіянер выбег з аўтобуса, адціснуўшы дзверы. Пры гэтым ён адштурхнуў жанчын-рэвізораў, выкручваў ім пальцы. На вуліцы яго затрымалі супрацоўнікі гарадскога аддзела ўнутраных спраў.

Мера стрымання ў дачыненні да падазраванага не абіралася.

Санкцыя ч. 1 арт. 366 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?