Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька з боем прарываўся ў Палату прадстаўнікоў, каб перадаць сабраныя ў часе пікетаў 30 верасьня подпісы супраць адмены ільготаў. Першая спроба патрапіць у будынак скончылася бойкай зь міліцыянтамі ў цывільным. Потым лідэра АГП пусьцілі ў сярэдзіну. Каля будынку стаіць ачапленьне з супрацоўнікаў міліцыі і асобаў у цывільным. На разьвітаньне Лябедзька пакінуў запіс у кнізе скаргаў.















