Былы кіраўнік Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі, былы дэпутат палаты прадстаўнікоў і цяпер ужо былы намесьнік дырэктара Інстытуту сацыяльных і палітычных дасьледаваньняў пры Адміністрацыі прэзыдэнта Ўсевалад Янчэўскі прызначаны першым намесьнікам начальніка Галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта.
Да яго намесьнікам Алега Праляскоўскага быў Уладзімір Холад, якога затрымалі па падазрэньні ў хабарніцтве і неўзабаве будуць судзіць.





