Міністар унутраных спраў Ўладзімір Навумаў 12-га верасьня падпісаў пастанову аб мерах па прафіляктыкі паленьня сярод супрацоўнікаў міліцыі, унутраных войскаў і грамадзянскага пэрсаналу. Да 1 лістапада кіраўніцтва міліцыі і ўнутраных войскаў абавязана правесьці тлумачальныя гутаркі сярод пэрсаналу аб шкодзе паленьня, адказнасьці за ўжываньне тытуню ў грамадзкіх месцах і недапушчальнасьці паленьня супрацоўнікамі ў форменнай вопратцы па-за межамі спэцыяльна адведзеных месцаў. За парушэньні міліцыянтаў будуць прыцягваць да адміністрацыйнай ці дысцыплінарнай адказнасьці.





