Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Палаца Рэспублікі з 10‑гадовым юбілеем гэтага буйнейшага ў краіне культурнага і дзелавога цэнтра, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.
Як адзначыў прэзідэнт, Палац Рэспублікі — гэта адзін з галоўных сімвалаў сучаснай незалежнай Беларусі, месца правядзення самых важных грамадска‑палітычных і міжнародных мерапрыемстваў, якія вызначаюць ход навейшай гісторыі краіны.
Велічны будынак з цудоўным унутраным убраннем служыць непаўторным упрыгажэннем Мінска, перакананы Аляксандр Лукашэнка.





