Рыхтавацца да бліжэйшых матчаў — адборачны да Еўра-2008 з камандай Люксембурга (13 кастрычніка ў Гомелі) і таварыскай сустрэчы з Ізраілем (17 кастрычніка ў гасцях) — галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Бернд Штанге выклікаў 21 футбаліста. Сярод гульцоў ёсць навічок — гэта абаронца мінскага "Дынама" Кірыл Паўлючак.

Таксама ў спісе Штанге абаронца расійскай "Носты" Дзмітрый Молаш, які правёў у футболцы галоўнай каманды Беларусі адзін тайм. У складзе зборнай адсутнічаюць галкіпер Уладзімір Гаеў, абаронца Ян Цігараў і нападаючы Генадзь Блізнюк, якія былі задзейнічаны ў вераснёўскіх матчах, затое быў запрошаны варатар Юрый Жаўноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?