![]() |
Ручная граната часоў другой сусьветнай вайны, верагодна, трапіла на тэрыторыю заводу разам з прывезенай зямлёй. Паводле прэсавага сакратара Мажэек, пагрозы людзям або прадпрыемству няма.
У вайну ў ваколіцах Мажэек ішлі зацятыя баі. Гранаты, міны, авіябомбы знаходзяць у Літве да сёньня і, паводле сапёраў, будуць знаходзіць яшчэ сама меней 100 гадоў.
Акурат у гэты час у на заводзе ў Мажэйках ідзе рамонт, і праца прадпрыемства спыненая на два месяцы.





