Літва гатова інвесціраваць у эканоміку Беларусі амаль $1 млрд. Адпаведная дамоўленасць была дасягнута 3 кастрычніка ў Вільнюсе на сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага з прэм'ер-міністрам Літвы Гедымінасам Кіркіласам. Аб гэтым паведаміў журналістам Сяргей Сідорскі.

На сустрэчы таксама былі абмеркаваны пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. У прыватнасці, дасягнута дамоўленасць аб прадастаўленні магчымасці літоўскаму капіталу актывізаваць дзейнасць у Беларусі. Акрамя таго, прапрацаваны пытанні стварэння новых сумесных беларуска-літоўскіх прадпрыемстваў. Так, у Беларусі з удзелам літоўскага боку плануецца пабудаваць завод па вытворчасці фармальдэгідных смол.

Акрамя таго, на сустрэчы ішла размова аб актывізацыі супрацоўніцтва ў транспартнай сферы, таксама разглядаліся пытанні мінімізацыі кошту літоўскіх віз для грамадзян Беларусі з 2008 года.-

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?