Беларускае МЗС папярэдзіла пра адэкватны адказ на павышэньне Польшчай цэнаў на візы для беларусаў з прычыны далучэньня да Шэнгенскай зоны. Сёньня аднаразовая польская віза каштуе для беларусаў 5 эўраў, а шматразовая — 24 эўраў. Ад 1 лістапада шматразовая віза будзе, верагодна, каштаваць 60 эўраў.

Але павелічэньне цэнаў на візы да 60 эўраў будзе тычыцца ня толькі большасьці беларусаў, але і палякаў. Згодна зь міжнароднай практыкай, Беларусь будзе вымушаная прыняць адэкватныя меры — заявіў Андрэй Папоў, прэсавы сакратар МЗС. Гэта значыць, што Беларусь мае намер такім самым чынам павялічыць цэны на візы для палякаў. Паводле Папова, у Варшаве знаходзіцца беларуская дэлегацыя, якая абмяркоўвае магчымасьць зьніжэньня цэн і ўвядзеньня льготаў для жыхароў прымежных тэрыторый.

Паводле Gazeta Wyborcza

Польшча перанясе тэрміны прымяненьня новых умоў выдачы віз беларускім грамадзянам на 1 сьенжня 2007 году. Такая дамоўленасьць дасягнутая па выніках двухбаковых консульскіх кансультацый, якія прайшлі 2-3 кастрычніка ў Варшаве, паведамляе БЕЛТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0