Супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі бяруць удзел у традыцыйных гарадзкіх восеньнскіх кірмашах. Тыя, хто ведае ўсё пра сьвятлазварачальныя элемэнты, даюць пакупнікам парады па іх выкарыстаньні.
На кірмашы ля Палацу спорту ў Менску раскінуўся сапраўдны восеньскі гандаль. І рыба, і бульбачка, і мёд — выбірай, што ўпадабаеш! Увагу прыцягнула маладая прадавачка, «расквечаная» флікерамі ўсемагчымых формаў і памераў. Сьвятлана, працаўніца ГУМа, ахвотна пагадзілася дапамагчы дзяржаўтаінспэкцыі ў прапагандзе выкарыстаньня сьвятлазварачальных элемэнтаў.
— Дзяржаўтаінспэкцыя будзе працягваць удзельнічаць у традыцыйных восеньскіх кірмашах, якія праводзяцца па выходных у сталіцы, — кажа інспэктар аддзяленьня агітацыі й прапаганды УДАІ ГУУС Менгарвыканкаму Юры Красноў. — Разам з крамамі, у продажы якіх ёсьць флікеры, пастараемся яшчэ раз нагадаць месьцічам пра важнасьць выкарыстаньня сьвятлазварачальных элемэнтаў».