На Майдане Незалежнасці прайшоў канцэрт гурту Океан Ельзи.
Яго слухалі дзясяткі тысяч, калі не сотня тысяч людзей. Гурт выступаў у першапачатковым складзе, рашэнне было прынята пасля таго, як яго удзельнікі сустрэліся на Майдане, на акцыі пратэсту. Вакарчук заявіў, што прысвячае выступ збітым студэнтам у ноч на 30 лістапада, а таксама заклікаў не дзяліць Украіну на Захад і на Усход.
У Кіеве мароз мінус 2, а Святаслаў Вакарчук выступаў у пінжаку. Напрыканцы Вакарчук уражаны колькасцю людзей сказаў: «Усё толькі пачынаецца».
Сярод слухачоў аказаўся і амерыканскі сенатар, экс-кандыдат у прэзідэнты Джон Маккейн. Ён наведвае Кіеў з візітам і назірае Майдан на свае вочы.
«Уражвае!» — сказаў ён.





