Уладзімір Сасноўскі

Буйныя кампаніі ЗША і ФРГ гатовы ўдзельнічаць у генеральным праектаванні і будаўніцтве новага авіярамонтнага завода ў Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння ў парламенце журналістам міністр транспарту і камунікацый Беларусі Уладзімір Сасноўскі.

«Гэта сусветныя лідэры, якія маюць вялікую практыку ў стварэнні такіх прадпрыемстваў. Гэтыя замежныя кампаніі могуць гарантаваць сертыфікацыю на адпаведнасць міжнародным патрабаванням, што з’яўляецца вельмі важным стратэгічным момантам. Гэта значыць, па сутнасці, што гэтыя прадпрыемствы будуць у Беларусі дылерамі «Боінга» і «Аэробуса», — сказаў міністр.

Праект будаўніцтва завода ацэньваецца да $170 млн., а разам з неабходнасцю ліквідацыі старога прадпрыемства і добраўпарадкавання інфраструктуры ў раёне аэрапорта «Мінск‑2» — амаль $200 млн. Паводле слоў Уладзіміра Сасноўскага, гэта папярэднія разлікі, зробленыя з тэхнічным абгрунтаваннем. Бізнес‑план пакуль яшчэ распрацоўваецца і павінен быць гатовы да сярэдзіны кастрычніка.

Цяпер таксама вядуцца перагаворы з некалькімі патэнцыяльнымі інвестарамі з Расіі. Шэраг расійскіх фінансава‑прамысловых груп выказвае цікавасць да інвесціравання гэтага праекта. Перададзены прапановы і ў краіны далёкага замежжа, у прыватнасці ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

«Мы лічым гэты праект высокаэфектыўным, экспартаарыентаваным. Ён можа выклікаць цікавасць у замежных інвестараў», — адзначыў міністр транспарту і камунікацый Беларусі.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0