Сёлета 23 сакавіка з нафтапрадуктаправоду Унеча‑Вэнтспілс выцекла дызэльнае паліва. Месца аварыі — Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласьці. Дызпаліва па мэліяратыўным канале трапіла ў рэкі Ўнеча і Заходняя Дзьвіна.

Учыненая шкода, паводле Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя, склала 13 мільярдаў 206 мільёнаў рублёў. «Захад‑Транснафтапрадукт» сьпярша не пагадзіліся з выстаўленымі патрабаваньнямі. Але суд прызнаў рацыю беларускага міністэрства

Цяпер Міністэрства атрымала ліст, у якім расейская кампанія паведамляе, што ўжо пералічыла 6 мільярдаў і добраахвотна пералічыць рэшту сумы ў растэрміноўку цягам году.

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0