Колькасьць створаных пры Садружнасьці арганізацый проста вырубае: ЭўразЭС, АДКПБ, АЭП, ГУАМ, Мытны саюз Казахстану, Расеі і Беларусі, Саюз Расеі і РБ... Калі гэта толькі пачатак, баюся, позна ці рана нашы прэзыдэнты пачнуць блытацца. Новы фэльетон з блоґу Лёліка Ушкіна.
Бішкек.Саміт садружнасці 2024г.
Кіргізія: На правах гаспадара, дазвольце абвесціць наш саміт адчыненым. Пачнём перамовы з пункта “Інтэнсіфікацыя працэсаў інтыграцыі ў рамках ЕўраЗЭСу пасля выхаду з яго Малдовы і прыяднання Азербайджану”. Прыэзідэнты краінаў, якія не ўваходзяць у структуру могуць паехаць на эсксурсiю на возера Iссык Куль. Вам чаго, грузіны?
Грузія: мы пакіданем саміт паколькі лічым структуру СНД палітычным трупам.
Расея: дык вы ж ужо выйшлі на мінулым саміце.
Грузія: в натуре? Зараз пераверым.
Таджыкістан: прабачце, а мы ўваходзім у гэты самы ЕўразЭС?
Беларусь: таджыкі дакладна не ўваходзяць. Я памятаю на мінулым самііце ў Піцеры ў
ЕўразЭС былі мы, казахі і здаецца Азэрбайджан.
Украіна: Вы пералічылі краіны, якія фармуюць “Мытны пладова-ягадны прастор”, а ЕўраЗЭС гэта кшталту араганізацыі па каардынацыі барацьбы з наркотыкамі. Аднак толькі з афганскімi опіатамі. З амфівітамінамі і пермідолам у нас змагаецца асобная стурктура – Аб’яднанае Вайсковае Камандаванне ГУАМУ плюс Туркменістан.
Туркменістан: Мы?
Расея: перастанце дурыць, з афганскай шмалью ў нас змагаецца Саюз Расеі і Беларусі. Можаце мяне паверыць як кіраўніку краіны, якая выконвае абавязкі старшыні Саюзу?
Азербайджан: Самазванцы! Гэта я старшыня Саюзу РФ і РБ.
Беларусь: Алло, папрашу даць даведачку. З якіх гэта часоў мы сталі сябрамі Саюзу Расеі і Беларусі?
Расея: Прасніцеся! Пасля вайсковых вучэнняў у рамках Ганконгскай групы на Мангышлаке.
Беларусь: Нешта ў памяці прасвятляецца. А хто, нагадайце, быў нашым умоўным праціўнікам? Газпром?
Грузія: Хвіліначку! Мы пераверылі файлы. На мінулым саміце Грузія не выходзіла, а ўступіла ў СНД пасля таго як год байкатавала яе дзейнасць з-за правакацый Расеі ў Абхазіі. Такім чынам, зараз мы маем права дэманстратыўна пакінуць саміт. Прашу задавальніць наша патрабаванне і вынесці адпаведную рэзалюцыю на галасаванне.
Кіргізія: Добра галасуем. Хто за тое, каб выключыць Грузію са складу СНД? Хто супраць? Хто утрымаўся. Так: Усе за. Супраць Малдова і Самалі. Стоп. Прычым тут Самалі?
Самалі: а хіба мы не сябры Садружнасці?
Беларусь: самалійцы дакладна сябры. Я памятаю на мінулым самііце ў Піцеры ў ЕўразЭСe былі мы, самалійцы і здаецца Азербайджан.





