Прывітаньне, шаноўная рэдакцыя “Нашай Нівы”!
Сёньня ёй сто адзін, і з гэтай нагоды хочацца падарыць вам некалькі пяшчотных слоў-віншаваньняў.
Вы робіце карысную і зусім ня лёгкую працу – нясеце праўду сваім чытачам, абараняеце беларушчыну, робіце яе папулярнай як у сябе
дома, так і ў іншых краінах сьвету.
Зычу вам цярпеньня і розных радасьцяў, божай дапамогі і паболей падпісчыкаў…
І веру, што хутка мы прачнемся ў вольнай краіне, і “Наша Ніва” зноў зможа прадавацца ў шапіках “Белсаюздруку”.





